Беларускае Зямляцтва Масквы, Прэфектура Паўднёва‑Усходняй Адміністратыўнай Акругі Масквы, запрашаюць усіх на старажытнае беларускае сьвята «Купальле», якое адбудзецца 21‑га чэрвеня ў прыродна‑гістарычным парку «Кузьмінкі» Мерапрыемства складаецца зь дзьвух частак — «Купальская мара» і «Купальская ноч».

«Купальская мара» пачнецца а 21‑й гадзіне на беразе Верхняй сажалкі, ля гротаў.

У праграмме мерапрыемства выступы народных ансамбляў і гуртоў зь Беларусьсі, традыцыйныя купальскія конкурсы і гульні а таксама стравы беларускай кухні.

«Купальская ноч» пачнецца а 23‑й гадзіне і будзе працягам першай часткі мерапрыемства. Мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да вандроўкі ў містычны сьвет аўтэнтычнага беларускага быту, дзе праз гукі дуды, варажбу і скокі праз вогнішча Вы пазнаёміцеся з купальскімі традыцыямі нашых продкаў.

Сустракаемся а 20‑й гадзіне ля станцыі мэтро «Любліно»(1 вагон з цэнтру).

т.+79263877013 (Ян), +79262738921 (Алена)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0