Рух транспарту па трэцяй паласе МКАД будзе часткова абмежаваны 15—16 кастрычніка, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«15 і 16 кастрычніка з 8.00 да 17.00 у сувязі з правядзеннем дарожна-будаўнічых работ будзе часткова абмежаваны рух па трэцяй паласе МКАД па ўнутраным і знешнім кальцы ад праспекта Пераможцаў», — паінфармавалі ў ДАІ.

Каб не ствараць заторы, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0