20.06.2008 / 10:33

ДАІ не ініцыявала рэгістрацыю ровараў, мапедаў і квадрацыклаў 2

Дзяржаўтаінспэкцыя камэнтуе інфармацыю, што зьявілася ўчора ў сеціве.

Дзяржаўтаінспэкцыя не не ініцыявала рэгістрацыю ровараў, мапедаў і квадрацыклаў.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намесьнік начальніка ДАІ МУС Беларусі Ігар Ваніцкі, камэнтуючы інфармацыю, што зьявілася ў Інтэрнэце.

«Дзяржаўтаінспэкцыя з такой ініцыятывай не выходзіла і інфармацыя не праўдзівая», — сказаў суразмоўца.

Не пацьвердзілі такую інфармацыю ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, а таксама Міністэрстве адукацыі.

БЕЛТА

0
Дубатоўк / Адказаць
20.06.2008 / 15:34
Як у такіх выпадках пішаце Вы: дзякуй - паправілі! :))
0
Дубатоўк / Адказаць
20.06.2008 / 15:37
Як у такіх выпадках пішаце Вы: дзякуй - паправілі! :)) Дзякуй за аб'ектыўнасць, пра якую я пісаў напярэдадні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру