15.10.2016 / 12:02

Алесь Ліпай. На Пакровы 3

Дрэвы — нiбыта васковыя ў нерушнай ранiшняй золi.
Нейкай вяршалiне ўспыхнуць, здаецца, праменя даволi.
Ды не сьпяшаецца сонца адсунуць туманаў фiранку —
скончыўся год паляводчы i на беларускiм фальварку.

Поўнiць паветра i душы пранiзьлiвы восеньскi смутак.
Мала мужыцкага веку дазнацца за што i чаму так.
Ледзь раскурылася люлька, — мiнаючы выспы i ляды,
дым тытунёвы сплывае на бераг ягонай Элады…

1
Леся / Ответить
15.10.2016 / 12:43
Фіранку-фальварку - нейкая рыфма кульгавая.
0
Дзядьзька ў Вiльнi / Ответить
15.10.2016 / 21:02
Вельмi, вельмi добра! Пра нашу, беларускую восень, пра нашыя пакровы!
0
рр / Ответить
15.10.2016 / 21:29
гэта клааааас.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера