Прыкладна з 10.30 раніцы 15 кастрычніка ў цэнтры Гомеля не было электрычнасці.

Не працавалі «па тэхнічных прычынах» многія крамы і кавярні на вуліцах Савецкай, Партовай, праспекце Перамогі. Адключэнне закранула вуліцы ў Цэнтральным і Чыгуначным раёнах Гомеля.

У аварыйных службах кажуць, што падключэнне электрычнасці ўжо пачалося, паэтапна. Адключэнне адбылося з-за аварыі на электрасетках — пры рамонтных работах на вуліцы Падгорнай быў закрануты кабель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?