Індыя і Расія падпісалі пагадненні аб пастаўках ракетных сістэм С-400 «Трыумф», а таксама аб вытворчасці для ВМС Індыі фрэгатаў праекта 11356.

ria.ru

Дакументы былі падпісаныя па выніках перамоў індыйскага прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, які прыляцеў у Індыю на восьмы саміт БРІКС.

Акрамя таго, Масква і Дэлі падпісалі пагадненне аб стварэнні індыйска-расійскай кампаніі, якая зоймецца вытворчасцю верталётаў Ка-226Т. Усяго было падпісана 18 дакументаў.

Таксама Пуцін і Модзі ў рэжыме відэаканферэнцыі запусцілі закладку трэцяга і чацвёртага энергаблокаў АЭС «Куданкулам». Першыя два энергаблокі ўжо пабудаваныя, адзін з іх запушчаны. У агульнай колькасці плануецца пабудаваць 20 энергаблокаў.

15 кастрычніка Пуцін прыбыў у індыйскі штат Гоа, дзе адбудзецца восьмы саміт БРІКС. Увечары ў суботу адбудзецца нефармальная вячэра лідараў краін, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю — Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?