Варшава набудзе для сваіх сіл спецыяльнага прызначэння 10 верталётаў S-70i Black Hawk амерыканскай распрацоўкі, заявіў міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, паведаміў партал defence24.pl.

S-70i Black Hawk

S-70i Black Hawk

Гэтае рашэнне было аб'яўлена на гэтым тыдні на фоне паведамлення аб адмове Польшчы ад кантракта больш чым на 3 мільярда еўра з французскім канцэрнам Airbus. Кантракт заключаны вясной 2015 года яшчэ папярэднім урадам краіны, згодна з дамовай Польшча купляла для ўзброеных сіл 50 шматмэтавых верталётаў Caracal.

Аднак правакансерватыўная партыя «Права і справядлівасць», якая прыйшла да ўлады ў канцы 2015 года, лічыць, што французскія фірмы не выконваюць свае абавязкі па інвестыцыях у Польшчы, што было адной з умоў кантракта.

Такім чынам польскія кансерватары вырашылі адмовіцца ад кантракта з французамі, а замест набываць верталёты амерыканскай распрацоўкі, бо іх вытворчасць ужо ідзе на тэрыторыі Польшчы.

S-70i Black Hawk мае экіпаж 2 чалавек, можа перавозіць 13 цалкам узброеных пехацінцаў. Узбраенне можа складацца з кулямётаў, 70 мм ракет Hydra і 178-мм ракет Hellfire.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?