У Швейцарыі чатыры аўтамабілі, аўтобус і фургон сутыкнуліся ў тунэлі, ёсць пацярпелыя, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Буйное дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння днём у Швейцарыі. У выніку сутыкнення ў тунэлі чатырох аўтамабіляў, аўтобуса і турыстычнага фургона адзін чалавек загінуў і 11 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Рух перакрыты. На месцы трагедыі працуюць атрад паліцыі і брыгады хуткай дапамогі, задзейнічаны верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0