Смяротнік учыніў выбух на поўначы Багдада, ахвярамі якога сталі прынамсі 30 чалавек. Яшчэ каля 60 чалавек атрымалі раненні.

Выбух адбыўся на перапоўненым рынку ў палатцы, у якой сабраліся некалькі дзясяткаў шыітаў. Паведамляецца, што адказнасць за яго ўзяла групоўка «Ісламская дзяржава».

Іракскія вайскоўцы рыхтуюцца вярнуць пад кантроль уладаў горад Масул, захоплены баевікамі ІД летам 2014 года.

Баявікі ІД у апошнія месяцы сталі часцей учыняць выбухі ў сувязі з тым, што групоўка губляе кантроль над тэрыторыямі.

Смяротнікі часта ўчыняюць выбухі ў месцах збору людзей падчас рэлігійных святаў. 11 кастрычніка мусульмане адзначалі Дзень Ашура. У гэтыя дні шыіты аплакваюць забойства ўнука прарока Мухамеда — Хусэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?