Каля 11‑й вечара 19 чэрвеня бел‑чырвона‑белы сьцяг залунаў над шашой Віцебск‑Полацак у раёне пасёлку Кіраўскі.

Сьцяг быў замацаваны на электрычных правадох пад напружаньнем 110 тысяч вольт.

Пра зьяўленьне сьцяга Радыё Свабода паведаміў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён расказаў, штояму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да нацыянальнага сымбалю:

«Да ўгодкаў Васіля Быкава. Дарагі наш беларус, мы выканаем твае запаветы! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Сьцяг быў добра відаць усім кіроўцам, якія ехалі па дарозе. Зьняць яго змаглі толькі раніцай 20 чэрвеня з дапамогай тэхнікі МНС.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0