Вядомы ўкраінскі астраном Клім Чурумаў памёр у суботу на 80-м годзе жыцця.
pravda.com.ua
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго ўнучка Марыя Мюлер.
Чурумаў вядомы тым, што адкрыў камету Чурумава-Герасіменкі ў 1969 годзе і камету Чурумава-Саладоўнікава у 1986 годзе.
Частка касмічнага апарата «Разета» — касмічны модуль Philae — 12 лістапада 2014 года здзейсніла першую ў гісторыі пасадку на ядро каметы Чурумава-Герасіменкі.
Чакалася, што Чурумаў будзе намінаваны на калектыўную Нобелеўскую прэмію.