Юрась Губарэвіч. Фота Мікіты Недаверкава

Юрась Губарэвіч. Фота Мікіты Недаверкава

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Руху за пасаду кіраўніка змагаліся тры кандыдаты: намеснікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, і таксама актывіст Алесь Таўстыка.

Пасля галасавання стала вядома, што Губарэвіч перамог з мінімальнай перавагай: 59 галасоў атрымаў ён, 51 — Алесь Лагвінец. Алесь Таўстыка набраў 2 галасы.

«Натуральна, я задаволены перамогай, — паведаміў «Нашай Ніве» Юрась Губарэвіч. — Я бачу, што ёсць канкурэнцыя і гэта трэба ўлічваць у будучай працы. Але, думаю, людзі прыходзяць у Рух не пад нейкую асобу, а пад агульныя справы і агульную ідэю. Для мяне як для старшыні цяпер важна будзе пачуць кожнага і даць кожнаму тую працу, якую чалавек хоча і заслугоўвае».

У сваім выступе перад галасаваннем Губарэвіч загадзя прапаноўваў Лагвінцу пасаду першага намесніка.

«Будзем працаваць далей, я ж рухавец. Што тычыцца прапановы аб намесніцтве — мы зараз раімся пра гэта», — пракаментаваў паразу Лагвінец.

Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў вынікі выбараў старшыні Руху «За Свабоду»

Пра Лагвінца, Канапацкую і сваю палітычную мару — вялікая гутарка з Юрасём Губарэвічам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?