На білбордах у Мінску з'явілася рэклама вялікага канцэрта гурту «Крама», які адбудзецца 12 лістапада.
Канцэрт будзе юбілейны, легендарнай «Краме» сёлета спаўняецца 25 гадоў.
Доўгі час «Крама», а разам з ёй «Нейра Дзюбель» і «Палац», якія таксама выступяць на юбілеі, уваходзілі ў негалосныя палітычныя «чорныя спісы» — ім забаранялася канцэртаваць у Беларусі, іх песні не гучалі ў эфіры ФМ-станцый. Цяпер ідыёцкая забарона нарэшце скасаваная.
Канцэрт пройдзе ў «Прайм Холе» (пр.Пераможцаў, 65).