У Рэдакцыю звярнуўся прадстаўнік Прэс-службы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паведаміў, што Аляксандр Гарашчэня не з’яўляецца і ніколі не з’яўляўся штатным супрацоўнікам БДУ.
«Ён прыцягваўся для правядзенні трэнінгаў «Школа рыэлтарскага майстэрства» як спецыяліст агенцтва нерухомасці «Акадэм-нерухомасць» (раней агенцтва нерухомасці «Акадэмічнае»). Герашчэня правёў некалькі трэнінгаў з студэнтамі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ ў 2014—2015 навучальным годзе, летась зусім не прыцягваўся да супрацы, а ў гэтым навучальным годзе зладзіў толькі адзін трэнінг — у мінулы чацвер, 13 кастрычніка», — паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Аляксандр Гарашчэня ўзрушыў сацыяльныя сеткі сваім допісам, у якім назваў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «нацысцкай свалатой».