Амерыканскі аўтамабільны гігант прадставіў Chevrolet Colorado ZH2 — магутны джып для армейскага выкарыстання, які мае рухавік на вадародных паліўных элементах.
pop.h-cdn.co
У стварэнні машыны ўдзельнічаў Цэнтр распрацовак і інжынірынгу Сухапутных войск ЗША, дзякуючы гэтаму армейскія патрабаванні па праходнасці, надзейнасці і трываласці канструкцыі былі ад пачатку закладзеныя ў праект.
На працягу наступнага года армейскія структуры будуць выпрабоўваць новы джып, што, як спадзяюцца стваральнікі, будзе мець высокую аўтаномнасць і нізкі ўзровень спажывання паліва.
Таксама чакаецца, што аўтамабіль будзе малагучным і мець нізкую тэмпературную сігнатуру — то бок будзе менш заўважным для большасці начных прыцэлаў.