Музыкі для танцпляцовак на дыску не сустрэнеш, вядзецца пра ўдумлівую электроніку, якую не заўжды лёгка ператравіць. У кожным трэку ўглядаецца свой мэтад узьдзеяньня на слухача.
У «Down Love» (ад Subvay) цісьне наўмысна навязьлівая манатоннасьць, у «Bird» наадварот — даецца воля для эмоцыяў, а кампазыцыя «Vesna» (якая ад Heinz Troy) — дык наогул занурае ў глыбіні падсьвядомасьці.
Апошнія тры творы падаюцца самымі ўдалымі, асабліва «Bit Mountain», не пазбаўленая ўплыву Portishead. А вось рэміксы на кампазыцыі беларускіх поп‑рокераў слухаюцца напружна: ці тое песьні ня тыя абраныя, ці тое падыход да іх няслушны. У выпадку з beZ bileta і J:Moрс ня выйшла ані пераасэнсаваньня, ані сымбіёзу, кампазыцыя Атмараві наогул страціла прывабнасьць.
Выснова: Cherryvata у той яе «ўласнай» частцы выглядае калі не сымпатычна, то вельмі абаяльна.