Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выкліканы ў суд як сведка ў рамках справы аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільні, калі тэлевежу і будынак Камітэта радыё і ТБ штурмавалі савецкія ваенныя.

ria.ru

Ідэя прыцягнуць Гарбачова як сведку належыць сыну загінулага падчас гэтых падзей Апалінараса Павілайціса. Ён лічыць, што Гарбачоў мог ведаць пра тое, што ваенныя збіраюцца пайсці на штурм тэлецэнтра, які адстойвалі дэманстранты, і адкрыць агонь па натоўпе.

У выніку штурму тэлецэнтра ў Вільні раніцай 13 студзеня 1991 года загінулі 14 чалавек, сотні атрымалі раненні. У сувязі з гэтым было распачатая адна з найбуйнейшых у гісторыі літоўскага правасуддзя спраў, якая ў 2010 годзе была перакваліфікаваная на ваеннае злачынства.

Улады Літвы раней спрабавалі дапытаць па гэтай справе Гарбачова, аднак расійскі бок кожны раз адмаўляўся. Так, у студзені 2016 года Генпракуратура Літвы паведамляла, што Расія адмовілася дапытаць па просьбе літоўскіх пракурораў былога прэзідэнта СССР.

Па тагачаснай версіі савецкіх уладаў, армія атакавала віленскі тэлецэнтр у адказ на просьбу «Камітэта нацыянальнага выратавання» — арганізацыі, створанай цэнтральным камітэтам Літоўскай камуністычнай партыі.

Войскі занялі тэлевышкі і тэлерадыёцэнтр, аднак, сутыкнуўшыся з супрацівам дэманстрантаў, так і не здолелі захапіць будынак парламента.

Літва абвясціла незалежнасць ад Савецкага Саюза 11 сакавіка 1990 года, аднак Масква палічыла гэта рашэнне антыканстытуцыйным. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?