Рыэлтар Аляксандр Гарашчэня, які апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абразлівыя словы на адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, там жа размясціў сёння допіс са словамі выбачэння.

«Кароткі каментар з нагоды маёй колішняй пабытовай замалёўкі, у якой мной была дадзеная ацэнка паэту Рыгору Барадуліну… Палітычныя погляды палітычнымі поглядамі, але… я не ведаў яго асабіста, а завочныя ацэнкі, якія базуюцца на тым, што пішуць у інтэрнэце, часцей за ўсё бываюць беспадстаўнымі. Прыношу свае прабачэнні блізкім паэта. Мае словы выглядалі недастойна…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0