Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка.

Паўнамоцтвы бальшыні чальцоў ЦВК, у тым ліку і спадара Лазавіка, павінны скончыцца напрыканцы снежня. Аднак кіраўнік дзяржавы не дачакаўся гэтага часу.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Паводле інфармацыі Свабоды, прычына звальненьня — стан здароўя Мікалая Лазавіка. Сёлета ён перанёс складаную анкалагічную аперацыю. Пасля яе сакратар Цэнтрвыбаркама спрабаваў вярнуцца да працоўнай дзейнасці. Аднак паўнавартаснага выздараўлення не атрымалася. Спачатку спадар Лазавік працаваў толькі ў першай палове дня. Аднак затым і гэта спынілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0