Касьціцын старэйшы набраў ажно 524 пункты, апярэдзіўшы другога ляўрэата абаронцу «Каларада Эвэланш» Руслана Салея ажно на 305 балаў. Трэцяе месца ў апытаньні заняў малодшы брат і аднаклюбнік Андрэя Касьціцына Сяргей.
Андрэй Касьціцын прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі ўпершыню. Паводле «Прессболу», нападнік зборнай праводзіць свой адпачынак разам з жонкай і дачкой у родным Наваполацку. Па ўсім бачна, што клюбную прапіску Андрэй мяняць не зьбіраецца, але яго чакае перазаключэньне кантракту з «Манрэалем» на больш выгадныя ўмовы. Таксама Касьціцын-старэйшы выказаў задаволенасьць вяртаньне на трэнэрскі мосьцік зборнай канадца Глена Хэнлана.
Нагадаем, што летась найлепшым хакеістам Беларусі быў названы форвард падмаскоўнага МВД Алег Антоненка.