Вольга і Арцём. Фота: Сяргей Кот.

Вольга і Арцём. Фота: Сяргей Кот.

Замест традыцыйнай белай сукенкі Вольга апранула слівавую. Пашыла яе швачка, у якой дзяўчына апранаецца даўно.

«Я не люблю штучнасці і фальшу. Белыя сукенкі, пышныя спадніцы… Чаму сукенка павінна быць белай? Белы колер — колер цнатлівасці, і жанчына, якая ідзе замуж, павінна гэтаму адпавядаць. Цяпер жа такі час, што амаль няма тых, хто ў дзявочым стане выходзіць замуж. Я не лічу вартым апранаць на сябе тое, сэнс чаго ты не разумееш ці не адпавядаеш яму.

Да таго ж, з майго эстэтычнага пункту гледжання гэта не так і прыгожа, — тлумачыць свой выбар Вольга. — Не люблю сучасныя мадэлі сукенак, іх на жанчынах болей, чым саміх жанчын. Таму я звярнулася да самых простых форм і глыбокага колеру, якія я так люблю. Я кепска сябе адчуваю ў летуценнай вопратцы. Яна мне не адпавядае».

Фота: Сяргей Кот.

Фота: Сяргей Кот.

Згуляць вяселле маладыя хацелі ў цэнтры горада: каб і прыгожа, і дабірацца зручна. Распісвацца вырашылі ў Гарадскім доме шлюбу на плошчы Перамогі.

«Там вельмі прыгожа, бачная Свіслач… Выходзіш з ЗАГСа — і надвор’е добрае, і вада побач, і жыццё такое прыўкраснае! Тут таксама — эстэтыка. Святкавалі ў кафэ Feelini, нашай любімай кавярні, дзе мы адпачываем у выхадныя. Было вельмі важна адсвяткаваць гэты дзень у месцы, дзе цябе ведаюць, дзе табе ўсміхаюцца, дзе з табой размаўляюць. Хацелася, каб атмасфера была свойскай і ўтульнай», — кажа Вольга.

Фота: Сяргей Кот

Фота: Сяргей Кот

Пазнаёміліся Арцём і Вольга ў інтэрнэце. Сустрэўшыся першы раз, больш ужо не развітваліся.

«Пачалося ўсё ў інтэрнэце, мы сталі перапісвацца. Я амаль адразу з’ехала на адпачынак у Львоў. Выйшла так, што там я амаль і не адпачыла, бо ўвесь час завісала ў тэлефоне: то пісала яму, то адказвала. Я была ўся ў захапленні, мае думкі былі ў Беларусі. Пасля я вярнулася і мы сустрэліся. Сустракаліся нядоўга, пяць месяцаў, і ён зрабіў мне прапанову», — прыгадвае дзяўчына.

Фота: Сяргей Кот

Фота: Сяргей Кот

Раней Вольга была супраць таго, каб пасля шлюбу мяняць прозвішча. Усе ведаюць, хто такая Гарапучык, а вось хто такая Бігель?

«Калі сустракаеш сапраўднае каханне, хочацца злучыцца з гэтым чалавекам не толькі фізічна, маральна, духоўна. Але нават праз такія, падаецца, дробныя рэчы, як прозвішча. Мне прыемна несці яго, такім чынам паказваць прыналежнасць і каханне да свайго мужа. Ну і мне гэта прозвішча падабаецца. Калі б я была якой-небудзь Пупкінай, то не ведаю, ці памяняла б», — жартуе дзяўчына.

Арцём, муж Вольгі, мае свой аўтасэрвіс, спецыялізуецца на кузаўным рамонце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?