У верасні цана кватэр у Мінску вырасла з $1126 да $1141. Гэта дадзеныя рэальных угодаў, зарэгістраваных у Нацыянальным кадастравым агенцтве, паведамляе Realt.by.
У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай:
- 1-пакаёвыя кватэры: 1190 $/м2 (+1,3% за месяц) — $42 000;
- 2-пакаёвыя кватэры: 1114 $/м2 (+0,5%) — $52 000;
- 3-пакаёвыя кватэры: 1098 $/м2 (+3,3%) — $72 400;
- 4-пакаёвыя кватэры: 1004 $/м2 (+1,1%) — $76 000.