Забіць мільён украінцаў за кожнага баевіка «Наваросіі» і зраўняць з зямлёй гарады Украіны пагражае на відэа Гіві, былы напарнік забітага на днях баевіка Матаролы.

«Гіві» (сапраўднае імя Міхаіл Талстых), як і Матарола, падняўся да рангу палкоўніка «апалчэння ДНР» з самага нізу іерархіі і часта з'яўляўся з напарнікам на відэароліках, у сувязі з чым таксама стаў медыйным персанажам.

Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

На відэа, якое патрапіла ў інтэрнет учора, яўна ўзрушаны «палкоўнік» абяцае жорсткую помсту ўсяму насельніцтву Украіны.

«Тое, што адбылося, сусветнае злачынства. За гэта вельмі моцна прыйдзецца паплаціцца. Хто б гэта ні зрабіў, за гэта будзе расплачвацца ўся Украіна», — кажа баявік.

Існуе некалькі версій забойства Матаролы (Арсена Паўлава) - спецаперацыя ўкраінскіх спецслужбаў ці мясцовага ўкраінскага падполля, міжусобная барацьба паміж групоўкамі ў акупаваных баевікамі раёнах Украіны, спецаперацыя расійскіх спецслужбаў па знішчэнні занадта пазнавальнага камандзіра.

«Кожны горад пасля ДНР, які мы вызвалім, я буду раўняць з зямлёй за гэтага сябра», — заявіў Гіві.

«Адказваць будзе ўвесь украінскі народ. Гэта ўдар па ўсёй ДНР, па ўсіх узброеных сілах… Як казаў адзін чалавек, за кожнага забітага трэба забіць мільён ворагаў. Мы гэта зробім», - запэўніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?