Гомельская Галерэя Г. Вашчанкі распачынае сьвяточную выставу работаў майстра 21 чэрвеня.

Сёньня спаўняецца 80 гадоў народнаму мастаку Беларусі, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі, прафэсару Гаўрылу Вашчанку.

Менчукам гэты чалавек вядомы сваім пано «Асьветнікі» ў Доме настаўніка, вітражамі для Дому кіно (Чырвонага касьцёлу).

Сяргей Харэўскі уключыў ягонае палатно «Жнівень» (1975) у сьпіс 100 найлепшых твораў беларускага мастацтва ХХ стагодзьдзя.

Шэраг палотнаў мастак прысьвяціў важным падзеям беларускай гісторыі: «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстаньне Кастуся Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Баляда пра мужнасьць» (1974).

Спадар Вашчанка стварыў вобразы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Эфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Канстанціна Астроскага.

Гомельская Галерэя Г. Вашчанкі распачынае сьвяточную выставу работаў майстра 21 чэрвеня — больш за 20 работаў, якія не выстаўляліся раней у горадзе на Сожы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?