Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія не выяўляла афіцыйнай падтрымкі забітаму камандзіру атрада «Спарта» т.зв «Данецкай народнай рэспублікі» Арсену Паўлаву, вядомаму як Матарола.

Reuters

«Ёсць грамадская думка. Грамадская думка чуйна рэагуе на тыя ці іншыя падзеі, на ролю тых ці іншых людзей. Гэта не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй, гэта не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай лініі», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго словаў, Расія мае ўплыў на прадстаўнікоў Данбаса, але ён «не бязмежны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?