Суд Першамайскага раён Мінска прыгаварыў да трох месяцаў арышту Аляксандра Свірыда (1989 г.н.), які 10 ліпеня на вуліцы Каліноўскага напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першага намесніка старшыні руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча.

pyx.by

pyx.by

Акрамя таго, асуджаны павінен выплаціць пацярпеламу члену ініцыятыўнай групы Губарэвіча Аляксандру Русевічу 300 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Яму Свірыд нанёс два ўдары ў галаву і адзін — у тулава.

Як паведаміў БелаПАН Губарэвіч, у судзе прагучала, што ў Свірыда выклікаў абурэнне збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам, пры гэтым да інцыдэнту абвінавачваны выпіў бутэльку гарэлкі. Такія паводзіны Свірыда, на думку Губарэвіча, трэба ацэньваць як «паводзіны чалавека, замбаванага прапагандай, для якога грамадства ў Беларусі падзелена на сваіх і чужых, для якога апазіцыя — гэта людзі па-за законам, якіх можна збіваць і абражаць».

«Яго паводзіны — вынік шматгадовай палітыкі ўлады ў дачыненні да апазіцыйнай часткі грамадства», — лічыць суразмоўца.

На яго думку, у дачыненні да Свірыда абрана не самае жорсткае пакаранне. Артыкул, па якім асуджаны мужчына, прадугледжвае таксама абмежаванне волі да двух гадоў і пазбаўленне волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?