У Дзяржынскім раёне падлетак, знайшоў банкаўскую карту і зняў усе грошы з чужога карт-рахунку, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

«Плацежную банкаўскую картку, якая належыць жыхару вёскі Клачкі Дзяржынскага раёна, знайшоў 15-гадовы хлопец з пасёлка Энергетыкаў. Аднак замест таго каб вярнуць знаходку ўладальніку або здаць у банк-эмітэнт, падлетак у некалькі прыёмаў выкраў грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на картцы. Усяго з рахунку знята Br420», — адзначылі ва УУС.

Распачатая крымінальная справа ч.1 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі) КК, санкцыя якой прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?