Рух транспарту на пр. Ракасоўскага (участак ад вул. Пляханава да вул. Ванеева) будзе абмежаваны 18-29 кастрычніка, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Абмежаванне руху 18—29 кастрычніка звязанае з правядзеннем работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.