На чарговым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутатаў размяркоўвалі паміж камісіямі.

Калі справа дайшла да абрання намеснікаў кіраўніка камісіі па міжнародных справах, слова ўзяў адзіны дэпутат ад ЛДПБ Анатоль Хішчанка, піша «Камсамольская праўда».

«Пасяджэнне камісіі прайшло фармальна. Мы не галасавалі! Я таксама выставіў сваю кандыдатуру, але галасавання наогул не было», — заявіў ён.

«Тады праводзьце яшчэ раз пасяджэнне камісіі і прагаласуйце», — параіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

У зале стала шумна, і спікер парламента абвясціў перапынак.

Як выявілася, старшынёй камісіі быў абраны былы амбасадар у Аўстрыі Валер Варанецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?