Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся ў Букінгемскім палацы з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II.

Як паведамляюць расійскія СМІ, сустрэча доўжылася каля паўгадзіны. На ёй таксама прысутнічалі арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, біскуп Лонданскі Рычард Шартр і кіраўнік сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ, мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Як заявіў прэс-сакратар патрыярха Аляксандр Волкаў, на сустрэчы абмяркоўвалі лёс хрысціян у свеце і «духоўны ўздым» у Расіі на працягу апошніх 20 гадоў.

«На сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку патрыярх Кірыл распавёў каралеве пра адраджэнне царквы ў Расіі ў апошнія 20 гадоў, пра будаўніцтва храмаў, развіццё багаслоўскай навукі, павелічэнне колькасці дыяцэзій, у цэлым — пра духоўны ўздым, які існуе цяпер у Расіі. Таксама ішла гаворка пра становішча хрысціянства ў Еўропе», — сказаў Волкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?