Паводзіны Расіі падрываюць міжнародныя нормы, заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца.

Абама адзначыў, што Расія — гэта буйная і важная краіна, ваенная моц якой саступае толькі ЗША. На думку Абамы, Расія павінна дапамагаць у вырашэнні сусветных праблем, а не ствараць іх.

На думку Абамы, ЗША ніколі не спрабавалі рабіць замах на законныя інтарэсы Расіі. Амерыканскі прэзідэнт таксама заявіў, што ЗША і Італія выступаюць за захаванне санкцый у дачыненні да Расіі да выканання Мінскіх дамоўленасцей.

«Мы поўныя рашучасці весці дыпламатычную працу з «нармандскай чацвёркай» для дасягнення гэтай мэты», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Абама таксама абвінаваціў кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў ліслівасці перад прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Ствараецца ўражанне, што ён запазычвае ў Пуціна і многія аспекты сваёй палітыкі. І гэта беспрэцэдэнтны выпадак у амерыканскай гісторыі», — заявіў Абама.

Па словах Абамы, гэта супярэчыць не толькі з пазіцыі дэмакратаў, але і пазіцыі, якой раней прытрымлівалася большасць рэспубліканцаў, што цяпер падтрымліваюць Трампа.

Абама і Рэнца да гэтага правялі перамовы ў Белым доме. Для Абамы гэты прыём стаў апошнім на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?