Невядомы мужчына з нажом, які захапіў у закладнікі 15 чалавек у супермаркеце Carrefour на поўдні Бруселя, здаўся паліцыі.

Тэлеканал VRT звязвае інцыдэнт з няўдалай спробай рабавання, аднак сапраўдныя матывы нападніка невядомыя.

Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

На месцы працуюць спецпадраздзяленні паліцыі, а над супермаркетам лётае верталёт. Паліцыя ачапіла раён вакол супермаркета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?