20.06.2008 / 19:39

Новы прыём у палітыцы балянсаваньня між Захадам і Расіяй 6

Лукашэнка зрабіў шырокі жэст. Ён запрасіў Папу Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь зь візытам у любы зручны для яго час. Больш за тое, Беларусь і Рымска-каталіцкая царква будуць рыхтаваць да падпісаньня Пагадненьне аб супрацоўніцтве. Лукашэнка: «Я ўпэўнены, што мітрапаліт Кандрусевіч будзе змагацца за незалежнасьць і сувэрэнітэт нашай дзяржавы».

Лукашэнка зрабіў шырокі жэст. Ён запрасіў Папу Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь зь візытам у любы зручны для яго час. Больш за тое, Беларусь і Рымска-каталіцкая царква будуць рыхтаваць да падпісання Пагадненьне аб супрацоўніцтве.

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на праведзенай 20 чэрвеня сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы Бенедзікта XVI, Яго Высокапраасвяшчэнствам Кардыналам Тарчызіо Бертоне.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў яго ўстанавіліся вельмі добрыя асабістыя адносіны з кіраўніцтвам Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі: «Я вітаў вяртанне Тадэвуша Кандрусевіча, Архіепіскапа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на родную зямлю. Ён сапраўдны патрыёт сваёй краіны і з разуменнем ставіцца да тых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Я ўпэўнены, што ён будзе змагацца за незалежнасць і суверэнітэт нашай дзяржавы, а дзяржава будзе яму надзейнай апорай у гэтым».

А. Лукашэнка падкрэсліў: «Многія сёння, асабліва з апазіцыі, а таксама пэўныя сілы ў суседніх дзяржавах і на Захадзе спрабуюць прадставіць візіт Дзяржсакратара Святога Прастола як спробу беларускага кіраўніцтва з дапамогай Рымска-каталіцкай царквы наладзіць адносіны з Заходняй Еўропай». У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Дыялог паміж Беларуссю і Рымска-каталіцкай царквой доўжыцца не апошнія 2-5 гадоў, мы даўно супрацоўнічаем, вядзём дыялог, падтрымліваем кантакты яшчэ з часоў Папы Іаана Паўла II, які вельмі паважаў і любіў Беларусь, гэта мне вядома. А калі ў выніку візіту Яго Высокапраасвяшчэнства Кардынала Тарчызіо Бертоне, нашых кантактаў на самым высокім узроўні адносіны Беларусі з Еўропай палепшацца, мы будзем гэта толькі вітаць, і ніколі гэтага не хавалі».

Паводле слоў А. Лукашэнка, Беларусь «абсалютна не супраць нармалізацыі адносін не толькі з Еўропай, але і са Злучанымі Штатамі», але нікому не дазволіць умешвацца ў свае ўнутраныя справы.

«Мы добра ведаем і разумеем ролю Беларусі ў Еўропе і зыходзім з таго, што ні аб якім бяспечным пражыванні ў Еўропе без Беларусі размовы быць не можа, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І мы гатовы адыграць любую ролю ў справе ўмацавання бяспекі еўрапейскага кантынента, у справе наладжвання адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, але толькі на прынцыпах павагі да нашай знешняй і ўнутранай палітыкі, зыходзячы з таго, што мы з’яўляемся суверэннай, незалежнай дзяржавай». Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь выбудоўвае адносіны з усімі дзяржавамі на аснове гэтых вечных каштоўнасцей.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Яго Святасць Папу Бенедзікта XVI наведаць нашу краіну ў зручны для яго час.

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бенедзікта XVI у сваю чаргу адзначыў, што Рымска-каталіцкая царква прызнае ролю Беларусі як моста паміж Усходам і Захадам і гатова дапамагаць наладжваць гэтыя адносіны.

Рымска-каталіцкая царква будзе імкнуцца, каб Беларусь мела сваё значнае месца на міжнародным узроўні, падкрэсліў ён.

У час сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні ўзаемадзеяння Рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы. У прыватнасці, выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва ў Мінску новага будынка Апостальскай Нунцыятуры Святога Прастола, рэзідэнцыі Архіепіскапа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы, а таксама для ўзвядзення каталіцкіх храмаў у Беларусі. У гэтай сферы дзяржава гатова ісці насустрач просьбам Рымска-каталіцкай царквы і аказаць ёй неабходнае садзейнічанне.

Быў абмеркаваны таксама шэраг іншых актуальных пытанняў.

Паводле БЕЛТА

0
Кот / Адказаць
20.06.2008 / 20:11
Ну вось i ўсё. Лукашэнка будзе кiраваць да самое ўласнае сваёй сьмерцi.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
20.06.2008 / 22:11
Больш за тое, Беларусь і Рымска-каталіцкая царква будуць рыхтаваць да падпісання Пагадненьне аб супрацоўніцтве. Рыма-Каталіцкая ці Каталіцкая?
0
Андрусь / Адказаць
20.06.2008 / 23:11
Калі дзяржава гатова ісьці насустрач - няхай вернуць касцёл сьв. Язэпа, як першы крок.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру