Настасся Зязюлькіна. Фота: facebook.com.

Настасся Зязюлькіна. Фота: facebook.com.

Двухразовая чэмпіёнка свету, найлепшая беларуская шахматыстка Настасся Зязюлькіна пакуль не ведае, ці будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце. Найперш трэба прайсці адбор, які яшчэ наперадзе.

«Але ў любым выпадку, калі б я ўдзельнічала, то з павагай паставілася б да гэтага патрабавання, — каментуе Настасся. — Аднойчы адзін з найбуйнейшых турніраў серыі Гран-пры праходзіў у Іране, і праблем з гэтым не было. Удзельніцы спакойна насілі хіджаб.

Калі гэта патрабаванне краіны, дзе адбываюцца спаборніцтвы, то што тут зробіш? Гэта нязвыкла, але калі так трэба, значыць, трэба… Іранскія шахматысткі досыць моцныя і заслугоўваюць таго, каб турнір такога высокага рангу праводзіўся ў іх краіне».

Амерыканская шахматыстка грузінскага паходжання Назі Паікідзэ-Барнс нядаўна заявіла, што калі чэмпіянат не перанясуць у іншую краіну, яна будзе вымушаная адмовіцца ад удзелу ў ім. Яна не супраць Ірана ці якой-небудзь рэлігіі, але не можа пагадзіцца з законамі, якія абмяжоўваюць яе правы як жанчыны.

«Не тое, што я асуджаю ці не асуджаю рашэнне Назі, гэта проста два розныя погляды на адно і тое ж пытанне», — сказала Настасся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?