Беларускі 11-разовы чэмпіён свету па Муай-тай Віталь Гуркоў апублікаваў у сваім інстаграме чарговае фота з гімнасткай Мелітай Станютай. 

Green Day

Фото опубликовано vital hurkou Вiталь Гуркоў (@vitalhurkou)

У беларускім інтэрнэце Гуркоў са Станютай здаваліся зорнай парай, хаця ніхто з іх для СМІ свае адносіны не каментаваў. 

Але перад публікацыяй новага фота з'явіліся сумневы, ці не разышліся яны — Гуркоў выдаліў з інстаграма ранейшыя фота са Станютай, а тая ў нядаўнім інтэрв'ю «Прэсболу» сказала, што ёй не падабаюцца спартоўцы, бо з імі не развіваецца інтэлект, маўляў, апроч спорту няма пра што і паразмаўляць. Праўда, яна адзначыла, што ёй падабаюцца творчыя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?