Грамадзянін Беларусі Аляксандр Шэлонік, які напаў у верасні на вядучага тэлеканала «Дождь» Паўла Лабкова, атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму.

Павел Лабкоў

Павел Лабкоў

Падчас судовага паседжання пракурор сказаў, што абвінавачваны мужчына не судзімы і цалкам прызнаў віну. Абвінавачванне прасіла прысудзіць яго да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Абарона прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Па версіі следства, Шэлонік з саўдзельнікамі напаў на Лабкова і яго знаёмага на 4-ай Цвярской-Ямской вуліцы ў Маскве. Ён скраў у іх грошы і мабільныя тэлефоны.

Па факце нападу была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 161 Крымінальнага кодэкса Расіі (рабаванне, здзейсненае групай асоб з прымяненнем гвалту).

Сам Лабкоў, каментуючы напад, казаў, што ён не звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?