У Татарстане чатырнаццацігадовы школьнік памёр у выніку сардэчнага прыступу пасля курэння цыгарэты, паведамілі ў пракуратуры рэгіёну са спасылкай на вынікі судмедэкспертызы.
«Дзевяцікласнік памёр у выніку сардэчнага прыступу, які ўзнік на фоне атручэння нікацінам», — паведаміў старэйшы памочнік пракурора Татарстана Руслан Галіеў.
18 кастрычніка татарстанскае ўпраўленне СКР паведаміла, што ў сяле Нурлаты Зеленадольскага раёна школьнік страціў прытомнасць і памёр. Пры гэтым у дадзеных СК гаварылася, што ў вучня назіраліся прыкметы атручэння наркатычнымі рэчывамі.
Была распачатая справа па артыкуле «Схіленне да ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, у дачыненні да непаўналетняга, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага».
Пасля пракуратура адмяніла пастанову аб распачацці справы. У наглядным ведамстве паведамілі, што пастанова была прынятая паспешліва і неабгрунтавана.