Ва Узбекістане пацярпеў крушэнне верталёт Міністэрства абароны краіны, загінулі 9 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што катастрофа адбылася на ўсходзе краіны на тэрыторыі Ферганскай вобласці 18 кастрычніка, але інфармацыя пра яе з'явілася толькі цяпер. Верталёт Мі-171 выконваў планавы палёт.

Пры крушэнні загінулі шасцёра ваеннаслужачых, яшчэ трыма ахвярамі катастрофы сталі члены экіпажа.

Для расследавання прычын здарэння ўрадам створаная спецыяльная камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0