У Мінску на плошчы Ванеева сутыкнуліся фура і тралейбус, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Заводскага раёна Таццяна Лапко.
Фота АДАІ РУУС Заводскага раёна
«Тралейбус №41 рухаўся з боку вул. Яна Райніса і выязджаў на круг. Злева ад тралейбуса МАЗ з другой паласы хацеў з'ехаць на Партызанскі праспект. Пры выкананні манеўру адбылося сутыкненне. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто не пацярпеў», — сказала Таццяна Лапко.
ДАІ высвятляе прычыны і абставіны аварыі.
0
0
0
0
0
0