Уладзімір Ізотка вызвалены ад пасады суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку з наступным паведамленнем аб яго вызваленні ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Таксама ад ад пасады начальніка ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» указам Лукашэнкі вызвалены генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў у сувязі з выбраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0