Дзяржаўны сакратар Сьвятога пасаду Тарчызіё Бэртонэ завяршыў пяцідзённы візыт у Беларусь, у ходзе якога ён наведаў тры дыяцэзіі Беларускага каталіцкага касьцёлу, правёў перамовы з праваслаўным мітрапалітам Філарэтам і беларускімі ўладамі. Апрача іншага ён дамовіўся зь беларускімі ўладамі аб падрыхтоўцы Канкардату паміж афіцыйным Менскам і Ватыканам і атрымаў запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі для папы рымскага Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь з візытам.

Сёньня кардынал Бэртонэ правёў імшу ў Менскім катэдральным касьцёле, на якую сабраліся каля 6 тысяч чалавек. Імша трансьлявалася на вялікія экраны на дварэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?