Пенсіянер затрымаў хулігана, які напаў на 16-гадовую дзяўчыну ў адным з дамоў па вуліцы Ляўкова ў Мінску, паведаміла прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Эвеліна Маркоўская.

«Выгульваючы сабаку пенсіянер, зайшоўшы ў пад'езд, пачуў крыкі аб дапамозе і выявіў на падлозе дзяўчыну, якую хуліган душыў і спрабаваў здзейсніць дзеянні гвалтоўнага характару. Пажылы мужчына ўтрымліваў нецвярозага гвалтаўніка да прыезду міліцыі. Як аказалася, раней мужчына служыў у МУС», - распавяла Эвеліна Маркоўская.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што затрыманы 18-гадовы мінчанін раней быў судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў. У той дзень падазраваны, незадоўга да нападу, спрабаваў напасці на яшчэ адну дзяўчыну.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства). Вінаватаму пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?