Дзяржаўны сакратар папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Тарчызіо Бертоне лічыць непрымальным прымяненне санкцый у практыцы міжнародных адносінаў. Аб гэтым ён заявіў 22 чэрвеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі па выніках свайго пяцідзённага афіцыйнага візіту ў Беларусь (18—22 чэрвеня).

Паводле яго слоў, пантыфік Ян Павел II быў прынцыпова супраць эмбарга і эканамічных санкцый у дачыненні да Ірака ў часы праўлення Садама Хусейна. "Існуе фундаментальны прынцып, згодна з якім кожная нацыя павінна рэалізаваць сваё права на існаванне і самастойнае развіццё. І я неаднаразова паўтараў, што санкцыі супраць Кубы, супраць іншых краін, у тым ліку Беларусі, непрымальныя, бо ад іх церпіць народ", — падкрэсліў Т. Бертоне.

Ён упэўнены, што праблемы двухбаковых і шматбаковых адносінаў неабходна вырашаць толькі шляхам дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?