21.10.2016 / 16:00

Камісар ААН: Удары па Алепа — злачынства гістарычнага маштабу 7

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавек Зеід Раад Зеіда-Аль Хусэйн назваў аблогу і авіяўдары па сірыйскім Алепа злачынствам гістарычнага маштабу. У заяве камісара згадваюцца абстрэлы заходняй часткі горада паўстанцамі, але гаворыцца, што прычынай пераважнай большасці смерцяў сярод мірнага насельніцтва сталі бамбардзіроўкі.

Reuters

«Узброеныя групы апазіцыі працягваюць абстрэл заходняга Алепа, прычына пераважнай большасці смерцяў сярод грамадзянскага насельніцтва — гэта невыбіральная авіяўдары», — заявіў камісар, назваўшы тое, што адбываецца ў Сірыі, злачынствам гістарычнага маштабу. Адказных за гібель мірных жыхароў краіны камісар не назваў.

Сітуацыю ў Алепа ў пятніцу раскрытыкаваў прадстаўнік брытанскага МЗС Тобіас Элвуд. Ён, у адрозненне ад камісара ААН, усклаў віну за яе на Расію.

«Расія, вы робіце толькі горш, а не дапамагаеце выправіць сітуацыю», — заявіў Элвуд.

Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі Аляксей Барадаўкін у сваю чаргу абвінаваціў Брытанію ў імкненні «выратаваць тэрарыстаў ад авіяўдараў, каб дазволіць ім перагрупавацца і працягнуць свае варварскія дзеянні». Раней падобную заяву аб мэтах ЗША рабіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

Барадаўкін адзначыў, што Сірыя і Расія аб'явілі аднабаковую гуманітарную паўзу ў бамбаванні Алепа і адкрылі гуманітарныя калідоры з тым, каб дазволіць грамадзянам і баевікам пакінуць горад.

Сірыйскі прадстаўнік Хусам Аала ў адказ на рэзкую заяву абвінаваціў Захад і краіны Персідскага заліва ў падпарадкаванні «прапагандысцкай кампаніі» супраць сірыйскага ўрада і заявіў, што яго краіна не прымае «хлусні і спробаў маніпулявання радай ААН па правах чалавека з боку Брытаніі і іх саюзнікаў».

Кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў у пятніцу заявіў, што нягледзячы на прапанаваную магчымасць баевікі арганізацыі «Джабхат Фатх аш-Шам» адмаўляюцца пакідаць Алепа. Акрамя таго, 20 кастрычніка, па выніках першага дня «паўзы», у расійскім мінабароны заявілі, што ўсе гуманітарныя калідоры на працягу дня «знаходзіліся пад пастаянным прыцэльным агнём».

Абвешчаная Расіяй гуманітарная паўза ў сірыйскім Алепа пачала дзейнічаць у чацвер з 8:00 па Маскве. Расійскае міністэрства абароны арганізавала анлайн-трансляцыю з двух пунктаў выхаду з горада.

Першапачаткова меркавалася, што гуманітарная паўза працягнецца толькі восем гадзiн, аднак ААН заявіла, што для эвакуацыі мірных жыхароў з Алепа неабходна па меншай меры 12-гадзіннае перамір'е. Пасля гэтага Расія апавясціла ААН, што не будзе праводзіць бамбардзіроўкі Алепа па 11 гадзін у дзень на працягу трох дзён.

2
Мартин / Адказаць
21.10.2016 / 19:09
А ўдары па Масулу - дабро гістарычнага маштабу
5
Мikiта / Адказаць
21.10.2016 / 20:19
I па Белграду, i па Багдаду, I па Трыпалi, i па Данецку, I па Луганску. Толькi дабро...
2
Женик / Адказаць
21.10.2016 / 22:22
Мikiта / адказаць 21.10.2016 / 20:19 ========== ты забыл про распятого мальчика
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру