Сярод запрошаных гасцей — прадстаўнікі амбасад, ААН, Еўрасаюза, бізнэс-сегменту, банкаўскай сферы. Агулам бяруць удзел каля 80 чалавек, прыкладна пароўну ад зацікаўленых бакоў.

Сустрэча будзе адбывацца ў фармаце, падобным да «Хуткіх знаёмстваў». Двое працадаўцаў і двое выпускнікоў сядаюць за адзін стол і цягам дзесяці хвілін знаёмяцца. Пасля выпускнікі пераходзяць за іншы стол. Ракіровак будзе няшмат, знаёмства і абмен кантактамі можна будзе працягнуць за фуршэтам.

«Тваё заўтра» раней найперш дапамагала маладым людзям атрымаць адукацыю за мяжой па стыпендыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер жа агенцтва спрабуе заахвоціць іх вярнуцца на радзіму. І ўжо не абмяжоўваецца толькі «каліноўцамі», а дапамагае знайсці месца пад сонцам удзельнікам з самай рознай замежнай адукацыяй.

«Многія «каліноўцы» не адгукнуліся, затое нашай ідэяй сталі цікавіцца маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў іншых адукацыйных праграмах ці стажыроўках за мяжой. Мы лічым, што ў іх добры патэнцыял, бо яны бачылі іншыя сістэмы, адрозныя ад беларускай. Мы мяркуем, што яны маглі б прынесці ў беларускія кампаніі свежае бачанне, альтэрнатыўны погляд», — кажа каардынатарка праекта Наталля Літвіненка.

У той жа час агенцтва адыходзіць ад канцэпцыі «уцечка-вяртанне мазгоў» і прасоўвае канцэпцыю «цыркуляцыя мазгоў».

«Мы лічым, што нават калі маладыя людзі застаюцца ў замежжы, яны могуць быць карыснымі. Напрыклад, стажыраваць за мяжой маладых людзей з Беларусі, даваць майстар-класы. Мы прыцягваем і іх таксама дапамагаць нам», — тлумачыць Наталля.

Арганізатары «Кастрычніцкага кірмашу» маюць на мэце зрабіць яго штогадовым. Аднак шмат будзе залежаць ад таго, як пройдзе першая сустрэча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?