"Не магу абазначыць нашы сумесныя адносіны інакш як стратэгічнае партнёрства", — заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падчас падыходу да журналістаў па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам 22 чэрвеня ў Брэсце.

Варта адзначыць, што стратэгічнае партнёрства на мове дыпляматыі — ніжэйшы ўзровень адносінаў, чым саюзьніцтва. Гэтак, адносіны стратэгічнага партнёрства існуюць між ЭС і Расіяй.

"Мы правялі рэвізію ўсіх праектаў, якія ў нас існуюць. Прыйшлі да высновы, што наш рух наперад вельмі добры. Нашы гандлёва-эканамічныя адносіны добра развіваюцца і з'яўляюцца базай для таго, каб развіваць і іншыя вектары нашага ўзаемадзеяння", — сказаў Дз. Мядзведзеў.

"Для таго каб рухацца наперад, не абавязкова ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты. Проста неабходна выконваць наяўныя дамоўленасці", — сказаў расійскі прэзідэнт. Гэта можна расцэньваць як крыж на праектах канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы.

Перамовы ў Брэсце, зазначыў ён, паказалі, што "мы практычна аднолькава расцэньваем і бягучы стан спраў, і перспектывы". "У нас вельмі блізкія і сяброўскія адносіны, і мы будзем рабіць усё, каб яны і далей развіваліся", — заявіў Дз. Мядзведзеў.

Перад тэлекамэраміА. Лукашэнка трымаўся разьняволена. "Мы адданыя Дагавору аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Ні беларускі, ні расійскі бакі ад гэтых дакументаў не адмаўляюцца", — заявіў А. Лукашэнка.

Дз. Мядзьведзеў выглядаў больш скутым.

З крэпасці Дз. Мядзведзеў і А. Лукашэнка накіраваліся ў рэзідэнцыю "Віскулі" (Белавежская пушча) на абед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?