Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) звярнулася да старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калаура з прапановай увесці ў абарачэнне юбілейную манету з выявай Францыска Скарыны.

«У наступным годзе ўся наша краіна будзе святкаваць 500-ю гадавіну беларускага кнігадрукавання. У сувязі з гэтым просім Вас ўвесці ў абарачэнне першую беларускую юбілейную манету з нагоды гэтай знамянальнай падзеі. Было б добра, каб гэта быў беларускі рубель з выявай Францыска Скарыны», — гаворыцца ў лісце на імя кіраўніка Нацбанка Паўла Калаура за подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава.

Нагадаем, на гэтым тыдні ТБМ таксама звярнулася да старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з просьбай весці ўсе пасяджэнні парламента на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?