22.10.2016 / 15:14

Клінтан апярэджвае Трампа на 4% 25

Паводле апублікаванага 21 кастрычніка штотыднёвага апытання агенцтва Reuters і сацыялагічнай кампаніі IPSOS Хілары Клінтан на будучых выбарах гатовы падтрымаць 44% выбаршчыкаў, а Дональда Трампа — 40%.

Кандыдат-рэспубліканец за тыдзень скараціў адставанне ад вылучэнкі Дэмакратычнай партыі за кошт галасоў тых выбаршчыкаў, хто яшчэ не вызначыўся, за каго будзе галасаваць.

Дні, якія засталіся да выбараў прэзідэнта ЗША, кандыдаты правядуць у паездках па краіне з мэтай перацягнуць на свой бок менавіта тых, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам. Мяркуецца, што часцей за ўсё яны будуць выступаць у Агаё, Паўночнай Караліне, Фларыдзе і Пенсільваніі — штатах, дзе ніводны з кандыдатаў не мае відавочнай перавагі над супернікам.

Галасаванне на выбарах прэзідэнта ЗША адбудзецца 8 лістапада.

16
Талый / Адказаць
22.10.2016 / 15:45
Как иначе, если CNN отключает конгрессмена, напомнившего зрителям информацию WikiLeaks о Хиллари Клинтон.
7
Дон / Адказаць
22.10.2016 / 15:47
The latest Rasmussen Reports national telephone and online survey of Likely U.S. Voters finds Trump with a 43% to 41% lead over his Democratic rival. ---------------------------------------------------------- Апошняе нацыянальнае апытанне меркаваных выбарцаў ЗША па тэлефоне і ў інтэрнэце кампаніі Rasmussen Reports паказвае, што Трамп (43% ) апярэджвае свайго дэмакратычнага суперніка (41%).
26
Явар / Адказаць
22.10.2016 / 16:39
Спадзяюся Трамп пераможа.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру