У Масуле баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» захапілі і забілі 284 чалавекі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў іракскай разведцы.

Па дадзеных тэлеканала, гэта адбылося 20-21 кастрычніка. Тэрарысты выкарыстоўвалі захопленых людзей у якасці жывых шчытоў у ходзе баёў у паўднёвых раёнах горада. Па словах крыніцы, усе забітыя былі мужчынскага полу, сярод іх былі дзеці.

Як піша «Бі-бі-сі», прадстаўнікі ААН паведамілі аб захопе 17 кастрычніка баевікамі ІД прынамсі 200 сем'яў у вёсцы побач з Масулам. У арганізацыі заявілі, што яны маглі выкарыстоўвацца ў якасці жывых шчытоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0