22.10.2016 / 23:13

У «Белавія» пацвердзілі пагрозы падняць супраць самалёта знішчальнікі 16

Камандзір экіпажа беларускага лайнера, які быў вымушаны ў пятніцу вярнуцца ў Кіеў паводле патрабавання ўкраінскага боку, пацвердзіў, што дыспетчар пагражаў падняць у неба знішчальнікі, калі каманда не будзе выканана.

ria.ru

Украінскі дыспетчар сказаў пілотам пасажырскага Boeing авіякампаніі «Белавія», што ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі, калі экіпаж адмовіцца вярнуцца ў Кіеў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў камандзір паветранага судна Віктар Шышла. Такім чынам ён пацвердзіў агучаную раней інфармацыю «Белавія» аб тым, што з боку кіеўскіх дыспетчараў былі пагрозы падняць знішчальнікі.

«Дыспетчар выйшаў на сувязь на рускай мове і сказаў, што мы абавязаны вярнуцца ў аэрапорт Кіева «Жуляны». Прычыну вяртання ён не сказаў, адзначыўшы, што прычыну мы даведаемся на зямлі. І калі не выканаеце каманду на вяртанне, то будуць паднятыя знішчальнікі», — распавёў Шышла (цытата па ТАСС).

Ён адзначыў, што паводле правілаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) экіпаж абавязаны выконваць каманды дыспетчара.

Раней кіраўнік апарата службы бяспекі Украіны (СБУ) Аляксандр Ткачук абверг інфармацыю пра пагрозу падняць знішчальнікі для вяртання ў Кіеў беларускага самалёта. Ён растлумачыў, што борт, які ўжо знаходзіўся ў паветры, вярнулі ў «Жуляны», каб пераканацца, што няма пагрозы бяспецы Украіны.

Аднак намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец пазней заявіў, што ў авіякампаніі маецца запіс перамоваў экіпажа з наземнымі службамі, на якім прагучала адпаведная пагроза, і яна можа быць расшыфраваная і прадастаўлена, калі спатрэбіцца.

Напярэдадні вечарам «Белавія» паведаміла, што Упраўленне паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў» вымусіла пасажырскі Boeing, які выляцеў з Кіева ў Мінск, вярнуцца ў аэрапорт Жуляны пад пагрозай падняць у паветра знішчальнікі.

Як паведаміла пазней ўкраінскае выданне Страна.ua, самалёт быў вернуты ў аэрапорт вылету з-за таго, што на борце знаходзіўся «антымайданавец» Армен Марцірасян.

9
майк / Адказаць
22.10.2016 / 23:54
100 процентов падман, это же боевой расчет БУКа косил под украинского авиадиспетчера. Опять приехали, какой-то "белый тигр ".
2
Ў Hrodna / Адказаць
22.10.2016 / 23:54
Спадзяюся, што ў Украіны хопіць розуму і мужнасці прызнаць сваю памылку і выбачыцца! Бо нам зусім не варта сварыцца.
19
Белы / Адказаць
23.10.2016 / 00:12
МАСКАЛІ разьвялі украінцаў і беларусаў нейкай дэзай, каб сутыкнуць ілбамі.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру